Беларуская Служба

11% працаўладкаваных  у Польшчы замежнікаў — беларусы

09.12.2025 13:07
Найбольшую групу складаюць грамадзяне Украіны — 735,1 тыс. чалавек (каля 67%). На другім месцы — беларусы — каля 119 тыс (10,8%). чалавек.
C     - ,        .
Cітуацыя на польскім рынку працы па-ранейшаму добрая, хоць з’яўляюцца першыя прыкметы змяншэння попыту на працу. Shutterstock/Goksi

Колькасць замежнікаў, якія працавалі ў Польшчы на пры канцы чэрвеня 2025 года, склала 1 млн 99,5 тыс. чалавек — на 6,5% больш у гадавым выражэнні, паведаміў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS). У параўнанні з папярэднім месяцам іх колькасць павялічылася на 2,9%. На канец чэрвеня доля замежнікаў у агульнай колькасці працаўладкаваных у Польшчы, дасягнула 6,6%.

Найбольшую групу складаюць грамадзяне Украіны — 735,1 тыс. чалавек (каля 67%). На другім месцы па колькасці — беларусы, якія налічваюць 10,8% усіх замежных работнікаў у Польшчы, паводле ацэнак — каля 119 тыс. чалавек. Трэцюю пазіцыю займаюць грамадзяне Грузіі (2,3%), далей ідуць Індыя (2,0%), Калумбія (1,6%) і Філіпіны (1,4%). Замежнікі з іншых краін разам складаюць яшчэ 15% гэтай групы.

Сярод тых, хто працуе ў Польшчы, 422,2 тыс. чалавек заняты выключна на дамовах падраду і іншых грамадзянска-прававых кантрактах — гэта на 7,1% больш, чым у чэрвені 2024 года.

pap/эж